дзяцінець // дзяцініцца

Дзяцінець. Разм. Траціць развагу, выжываць з розуму (звычайна пра старых).
Дзяцінець ужо стаў стары, нічога не зробіш - гады...

Дзяцініцца. Разм. Паводзіць сябе несур'ёзна, па-дзіцячаму.
- Вот абы-што робіць. І час мае. А кол свінчо адарвала - тыдзень прыбіць не можа. Трэба ж дзяцініцца на старасць - пісацелем захацеў стаць. А.Жук.

Паведаміць пра недакладнасьць