догма // догмат

Догма. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і розных умоў.
Сапраўдная навука не можа грунтавацца на догмах.

Догмат. Асноўнае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы.
Схаластычнасць і бязглуздасць гэтых сцвярджэнняў самі па сабе сведчаць аб ілжывасці рэлігійных догматаў. А.Залескі.

Паведаміць пра недакладнасьць