домбра // домра

Домбра. Казахскі народны струнны музычны інструмент (на дзве струны) з корпусам акруглай формы.
Домбра акына і яго песні славяць працу казахскага народа на сваёй зямлі.

Домра. Расейскі народны струнны музычны інструмент (на тры-чатыры струны), падобны на мандаліну.
Ён [І.Любан] даў мне домру і, праверыўшы маё ўмельства ў валоданні ёю, дазволіў наведваць заняткі аркестра. А.Астрэйка.

Паведаміць пра недакладнасьць