Драбнець. Станавіцца драбнейшым, памяншацца.
Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. І.Пташнікаў.
Драбніць.
1. Дзяліць на драбнейшыя часткі; расчляняць.
Сінонім: драбіць.
- Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? М.Лынькоў.
2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна.
Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. І.Навуменка.