драматургічны // драматычны

Драматургічны. Які мае адносіны да драматургіі.
Выкарыстоўваючы ўжо набыты вопыт, пісьменнікі ў пасляваенныя гады разгарнулі працу ў розных драматургічных жанрах і дабіліся пэўных поспехаў. М.Ярош.

Драматычны.
1. Які мае адносіны да драмы - літаратурнага твора.
Было ў яго нешта ад драматычнага акцёра, які ведае сабе цану. І.Шамякін.
2. Поўны драматызму - напружанасці, духоўных пакут, складанасці чаго-н.
Я адразу адчуў давер і сімпатыю да яго і шчыра пачаў расказваць сваю драматычную біяграфію. С.Грахоўскі.
3. Разлічаны на эфект, напышлівы; ненатуральны.
- Жывы! - стукнуў ён кулаком у грудзі. - Без драматычнай дэкламацыі я магу сёння паабедаць? М.Ваданосаў.
4. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру (пра голас спевака).
Драматычны тэнар.

Паведаміць пра недакладнасьць