Драмлівы. Схільны да дрымоты; паўсонны, санлівы.
На іх [стагах], асветленых надвячоркавым сонцам, закалыханыя цеплынёй, сям-там драмліва стаялі буслы. А.Ліс.
Дрымотны. Агорнуты дрымотай; паўсонны, санлівы.
Доўга прыслухоўваўся чалавек да тонкага срэбранага звону і ўсё не мог уцяміць, ці наяве ён чуе яго, ці ў дрымотным сне далятаюць да яго меладычныя гукі. М.Лынькоў.
Дрымучы. Стары, непраходны, густы (пра лес).
Рэха перакочвалася па дрымучым лесе з краю ў край П.Пестрак.