драпежніцкі // драпежны

Драпежніцкі.
1. Які мае адносіны да драпежных жывёл.
Драпежніцкія звычкі ваўкоў.
2. Накіраваны на захоп, аграбленне каго-чаго-н.
У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі драпежніцкай хцівасці. К.Чорны.
3. Заснаваны на асабістай выгадзе; негаспадарлівы, шкодніцкі.
Танк выразна бачыць драпежніцкі нораў сістэмы, хоць і асуджанай, але дастаткова моцнай, каб праглынуць яшчэ не адну калонію. Р.Бярозкін.

Драпежны.
1. Які корміцца іншымі жывёлінамі (пра звяроў, птушак і інш.).
Вадзіліся ў гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь. М.Лупсякоў.
2. перан. Поўны імкнення да нажывы; прагны (пра чалавека).
Заўсёды сціплы і прыемны выраз дзедавага твару здаецца цяпер не проста злосным, а нават драпежным. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць