дрэйфаваць // дрэйфіць

Дрэйфаваць. Адхіляцца ад узятага курсу (або рухацца) пад уздзеяннем ветру, цячэння вады.
Карабель астаўся без кіравання і, ахоплены полымем, пачаў дрэйфаваць да берага. Эстафета пакаленняў.

Дрэйфіць. Разм. Адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца.
- І страшнавата робіцца, як успомню... Але ў баі не дрэйфіў, трымаўся... Потым паспакайнеў, паступова абвыкся. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць