дрэўка // дрэўца

Дрэўка. Доўгая круглая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.
Крочылі сцяганосцы, высока ўзняўшы на дрэўках палотнішчы сцягоў з надпісамі рабочых арганізацый горада. П.Пестрак.

Дрэўца. Невялічкае (звычайна маладое) дрэва.
Стаялі яны [будынкі] не ўпрытык, а аддзеленыя адзін ад аднаго прагаламі, засаджанымі маладымі дрэўцамі. Т.Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць