Дубець. Мерзнуць, калець; цвярдзець, лубянець ад холаду.
Колькі ні мёрз, колькі ні дубеў у мокрай адзежы на лютым марозе, ні правальваўся ў лапцях на тоненькую парцяначку ў заледзянелыя лужыны, ніякая хвароба не брала. С.Грахоўскі.
Дубіць. што. Апрацоўваць шкуры вымочваннем у спецыяльных растворах; падвяргаць дубленню.
Міхась папрасіў Леаніда, каб той напісаў, якія матэрыялы спатрэбяцца для чучала і якім спосабам выдубіць заячую шкурку. М.Аўрамчык.