Дужаць. каго-што. Разм. Асільваць, перамагаць каго-што.
У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў - і аднагодкаў і старэйшых. А.Чарнышэвіч.
Дужэць. Разм. Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл; мацнець, узмацняцца.
Ён рос, дужэў, набываў сілы, каб у пэўны час цвёрдай нагой ступіць на сваю дарогу. Э.Самуйлёнак.
Дужаць. Разм. Тое, што і дужэць.
Гул набліжаецца, дужае, аж угінаецца зямля. Я.Колас.