Дураслівы. Схільны да свавольства, дураслівасці; гарэзлівы, дуроны.
Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі, - вось якая была Кублікавых Аўгіння. Я.Колас.
Дурманлівы. Які дурманіць, ап'яняе.
Для нас, маладых, засталіся ў лугах яе несабраныя краскі, і белай чаромхі дурманлівы пах, і сонца гарачыя ласкі. Н.Гілевіч.