Духата. Гарачае душнае надвор'е; душнае паветра.
Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Ц.Гартны.
Духмень. Разм. Тое, што і духата.
Ад сонечнага ўгрэву ў палатках густая духмень. М.Лынькоў.
Духмянасць. Прыемны пах, водар.
Паветра цякло шырокімі струменямі: то цёплае, напоенае пахам смалы і духмянасцю траў, то вільготнае. І.Шамякін.