Дывізіён. Вайсковае падраздзяленне ракетных войск і артылерыі; атрад ваенных караблёў аднаго класа.
На паўночным схіле вялікага пагорка, добра замаскіраваныя на ўскрайку невялічкага і негустога лесу, схаваліся батарэі дывізіёна. У.Дамашэвіч.
Дывізія. Буйная вайсковая часць з некалькіх палкоў.
Ён прыехаў у дывізію са штаба арміі, калі палкі ўжо ледзь стрымлівалі націск танкавай групы праціўніка. І.Чыгрынаў.