дымлівы / дымны // дымчасты / дымчаты

Дымлівы. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; ахутаны дымкай.
Адкінуў агарак дымлівы, нагой прытаптаў. М.Калачынскі.

Дымны. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; з дыму.
Капцілак у вёсках не стала, не стала і дымнай лучыны. М.Машара.

Дымчасты. Тое, што і дымчаты.
Дымчастая сурвэтачка пакрывала абажур настольнай лямпы. Т.Хадкевіч.

Дымчаты. Шараваты, колерам падобны на дым; попельна-шэры.
У прасторнай машыне з дымчатым шклом і кандыцыянерам ехалі праз увесь Токіо. А.Дзялендзік.

Паведаміць пра недакладнасьць