Дыскант. Высокі хлапечы голас.
Пераклікаюцца гудкі паравозаў, нібы жывыя людзі, то басам, то тэнарам, то дыскантам... П.Броўка.
Дысконт. Купля банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну; працэнт, які ўтрымліваецца пры гэтым.
Вучыцца на курсах было нялёгка. Асабліва мучылі нас шматлікія дэбеты, крэдыты, сальда, дысконты і іншыя бухгалтарскія прамудрасці. ЛіМ.