дысцыплінаваны // дысцыплінарны

Дысцыплінаваны. Прывучаны да захавання дысцыпліны, парадку; арганізаваны, вытрыманы.
Вартавы быў самым звычайным салдатам, дысцыплінаваным, вытрыманым. М.Лынькоў.

Дысцыплінарны. Які мае адносіны да дысцыпліны; звязаны з парушэннем дысцыпліны.
Я лічыў, што нашых хлопцаў ... не трэба падганяць у вучобе, што да іх непатрэбны нейкія дысцыплінарныя меры. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць