Дыяганалевы. Зроблены з тканіны дыяганалю.
Ён узначальваў цяпер раённую кантору сувязі, насіў шапку з какардай, форменны дыяганалевы касцюм і бліскучыя хромавыя боты. І.Навуменка.
Дыяганальны. Які мае адносіны да дыяганалі - прамой лініі, якая злучае вяршыні двух несумежных вуглоў многавугольніка, дзвюх вяршынь шматгранніка.
Плоскасць, праведзеная праз якія-небудзь канты, не прылеглыя да адной бакавой грані прызмы, называецца дыяганальнай плоскасцю. Геаметрыя.