дыялект // дыялектызм

Дыялект. Гаворка, пашыраная на пэўнай тэрыторыі; мясцовая разнавіднасць мовы.
А старая гаварыла, усплёскваючы рукамі, і гучаў, пераліваўся, звінеў у яе вуснах пявучы палескі дыялект. У.Караткевіч.
Няправільна. Сакавітыя літаратурныя словы мяжуюцца з гутарковымі, народнымі. Многа дыялектаў (трэба: дыялектызмаў), бытавой лексікі. ЛіМ.

Дыялектызм. Слова або моўны зварот якога-н. дыялекту ў літаратурным творы.
К.Чорны перасцерагаў пісьменнікаў ад празмернага захаплення дыялектызмамі і жаргонамі, якія засмечваюць мову твора. І.Кудраўцаў.

Паведаміць пра недакладнасьць