дыялекталагічны // дыялектны // дыялектычны

Дыялекталагічны. Які мае адносіны да дыялекталогіі.
Я.Карскі падаў і абгрунтаваў ідэю стварэння беларускага дыялекталагічнага атласа. Беларуская дыялекталогія.

Дыялектны. Які мае адносіны да дыялекту.
Дыялектныя асаблівасці ствараюць цяжкасці пры перакладзе твораў пісьменніка. Полымя.

Дыялектычны. Які мае адносіны да дыялектыкі; заснаваны на дыялектыцы.
Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.
Няправільна. Колькасная перавага коласаўскага слоўніка [перад «Слоўнікам мовы Пушкіна»] тлумачыцца тым, што ў ім шмат слоў дыялектычных (трэба: дыялектных), мясцовых, абласных. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць