дэбет // дэбіт // дэбют

Дэбет. Левая старонка прыходна-расходных кніг, куды заносяцца ўсе паступленні, а таксама даўгі і расходы па дадзенаму рахунку; проціл. крэдыт.
Тое, што Дудка паспеў запісаць за паўгода баявой дзейнасці, заняло дзве тоўстыя бухгалтарскія кнігі, разграфленыя па старонках на крэдыт і дэбет. І.Навуменка.

Дэбіт. Колькасць вадкасці (нафты, вады і пад.) або газу, якая даецца свідравінай за адзінку часу.
Штучную інтэнсіфікацыю здабычы трэба весці вельмі асцярожна, бо празмерна высокая закачка вады можа спачатку даць вялікі дэбіт паліва, а потым яго рэзка знізіць і сапсаваць. Р.Гарэцкі.

Дэбют.
1. Першае выступленне артыста на сцэне.
Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Я.Рамановіч.
|| Першае публічнае выступленне ў якой-н. галіне дзейнасці. Хоць мае літаратурныя дэбюты на расейскай мове былі досыць удалыя, я ўсё ж перайшоў на беларускую мову. З.Бядуля.
2. Пачатак шахматнай ці шашачнай партыі; першыя хады.
З самага пачатку гульні, яшчэ ў дэбюце, грасмайстар захапіў ініцыятыву і захаваў яе да канца партыі. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць