Дэгенератыўнасць. Наяўнасць прымет выраджэння, дэгенерацыі.
З першага ж погляду нельга было не заўважыць, што чалавек гэты з яўна выражанай дэгенератыўнасцю.
Дэгенерацыя. Пагаршэнне біялагічных і псіхічных прымет арганізма.
Сінонім: выраджэнне.
Паняцце агульнай і частковай дэгенерацыі ўведзена акадэмікам А.М.Северцавым. БелСЭ.