Дэзінсекцыя. Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.
Дэзінсекцыю робяць супраць узбуджальнікаў і пераносчыкаў інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, свірнавых шкоднікаў і інш. БелСЭ.
Дэзінфекцыя. Знішчэнне заразных мікробаў спецыяльнымі сродкамі.
Сінонім: абеззаражванне.
Удзень Сцяпан зрабіў агляд у яслях, праверыў усіх суседніх дзяцей, дапамог фельшарыцы зрабіць дэзінфекцыю і акуратна цераз тры гадзіны наведваў хворага. І.Шамякін.