дэкаданс // дэкадэнт // дэкадэнцтва

Дэкаданс. Тое, што і дэкадэнцтва.
Сатырычныя вершы [Крапівы] былі накіраваны супраць тых, хто спрабаваў перанесці ў нашу паэзію прыёмы паэтыкі дэкадансу. Ю.Пшыркоў.

Дэкадэнт. Прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.
Ацэнка Купалы і Коласа даецца Горкім у плане проціпастаўлення іх народна-дэмакратычнай паэзіі ўпадніцкай, антыграмадскай паэзіі дэкадэнтаў і сімвалістаў. В.Івашын.

Дэкадэнцтва. Упадніцкі кірунак у мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 ст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».
У беларускай літаратуры дэкадэнцтва як асаблівая ідэйна-мастацкая з'ява ці плынь не выявілася.

Паведаміць пра недакладнасьць