Дэмабілізаваны. у знач. наз. Звольнены з арміі па дэмабілізацыі.
У Гомелі што ні дзень, што ні гадзіна - радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. А.Пальчэўскі.
Дэмабілізацыйны.
1. Звязаны з правядзеннем дэмабілізацыі.
У штабе батальёна ўсе былі заняты новымі, прыемнымі клопатамі - дэмабілізацыйнымі. Звязда.
2. перан. Які характарызуецца паніжэннем актыўнасці, пільнасці, спадам энергіі.
Дэмабілізацыйны настрой.