Дэманстратыўны.
1. Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстрацыйны (у 3 знач.).
Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.
2. Звязаны з дэманстрацыяй - ваеннай аперацыяй, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
Адна рота трэцяга батальёна, якім камандаваў старшы лейтэнант Гусеў, агнём і дэманстратыўнымі дзеяннямі скавала праціўніка з фронту, а тым часам астатнія дзве абышлі з флангаў і ўдарылі ў тыл. А.Капусцін.
Дэманстрацыйны.
1. Які мае адносіны да дэманстрацыі - масавага шэсця.
Дэманстрацыйная калона. Дэманстрацыйныя лозунгі, заклікі.
2. Заснаваны на паказе, дэманстрацыі - наглядным азнаямленні з чым-н., публічным паказе чаго-н.
Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйная ўстаноўка.
3. Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстратыўны (у 1 знач.).
Дэманстрацыйныя паводзіны. Дэманстрацыйная абыякавасць.