Дэфектны. Пашкоджаны, сапсаваны; з дэфектам.
Значна палепшылася паліграфічнае афармленне друкаванай прадукцыі, знізілася колькасць дэфектных экземпляраў кніг, якія паступаюць у гандлёвую сетку. Звязда.
Дэфектыўны. Ненармальны; з фізічнымі або псіхічнымі недахопамі.
Было модна насіць міні-спадніцы - і асобы жаночага полу, як на нейкіх дэфектыўных людзей, пазіралі на тых, хто хадзіў у доўгай спадніцы. ЛіМ.