евангелічны // евангельскі

Евангелічны. Які апіраецца на евангелле, зыходзіць з яго.
Евангелічная секта. Евангелічная абшчына.

Евангельскі. Які мае адносіны да евангелля, заснаваны на ім.
З-за боязі, што гэтая нянавісць магла б прывесці да злачынства, за якое была б «вышка», ён і пацягнуўся да бога, да евангельскіх запаветаў, да вучэння Ісуса Хрыста. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць