еднасць // яднанне

Еднасць. Адзінства; агульнасць, супольнасць; суцэльнасць, непадзельнасць.
Вялічка - ціхі, ураўнаважаны, засяроджаны ў самім сабе, моцны разуменнем сваёй праваты, сваёй еднасцю з роднай зямлёй. Полымя.

Яднанне. Цесная сувязь; адзінства; згуртаванасць.
Вялікая Айчынная вайна, узнятая нямецкімі фашыстамі, навочна паказала нам, што ў нашай дружбе, у яднанні славянскіх народаў - наша непераможная сіла. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць