ёдзісты // ёдны

Ёдзісты. Які ўтрымлівае ў сабе ёд.
А ты ляжыш на пляжы і поўнымі грудзьмі ўдыхаеш ёдзіста-салёны пах водарасцей, выкінутых на бераг марскім прыбоем. М.Чавускі.

Ёдны. Які мае адносіны да ёду.
Ён у спіртавым растворы пад назвай ёдная настойка прымяняецца ў медыцыне як добры абеззаражваючы сродак. Хімія.

Паведаміць пра недакладнасьць