ёлачны // яловы // ядлоўцавы

Ёлачны. Які мае адносіны да навагодняй ёлкі.
Колькі гоману, радасці, вясёлай мітусні! І ў кожнага ў вачах гараць, пераліваюцца ёлачныя агні. М.Лынькоў.

Яловы.
1. Які мае адносіны да елкі (яліны).
І такая цішыня стаяла ў лесе, што, здавалася, чуваць было, як шарахцяць на яловых лапках сняжынкі. М.Лынькоў.
2. Зроблены з елкі (яліны).
На даху толькі што паставілі сухія яловыя кроквы. С.Грахоўскі.

Ядлоўцавы. Які мае адносіны да ядлоўцу.
Мінку і Янку я знайшоў на тым самым умоўленым месцы. Толькі добра ведаючы, можна было папасці на яго паміж густых ядлоўцавых кустоў. П.Броўка.

Паведаміць пра недакладнасьць