жалоба // жальба

Жалоба.
1. Смутак па памершым або ў сувязі з народным горам, бедствам.
Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, а з Зоськай такое няшчасце прылучылася... Я.Купала.
2. Чорнае адзенне, павязка як сімвал смутку.
Чырвоны і чорны колеры - колер рэвалюцыі і колер жалобы ў гонар яе ахвяр. Л.Арабей.

Жальба. Смутак, туга, бедаванне.
Смутак жнеек тых апране, разагнуцца і стаяць, як Сымон на дудцы стане жальбу сэрца выяўляць. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць