жамчужніца // жамчужына

Жамчужніца. Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.
Марская жамчужніца здабываецца ў цёплых водах, каля берагоў Чырвонага мора, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Заалогія.

Жамчужына.
1. Асобнае зерне жэмчуга; упрыгожанне з яго.
Прагныя вочы гасцей міжволі спыняліся на цудоўнай жамчужыне, якая вісела на грудзях у гэтай жанчыны. М.Яфімава.
2. перан. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне чаго-н.
Яшчэ шырэйшая гама пачуццяў у вершы «Хлопчык і лётчык», сапраўднай жамчужыне нашай паэзіі. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць