жаноцкі // жаночы

Жаноцкі. Характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны.
Жанчына з твару не была прыгожая, але ва ўсёй ёй была тая жаноцкая дужасць, якая робіць жанчыну прывабнай. І.Чыгрынаў.

Жаночы. Які мае адносіны да жанчыны; які належыць жанчыне; прызначаны для жанчын; проціл. мужчынскі.
Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. У.Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць