жартаўлівы // жартоўны

Жартаўлівы.
1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека).
На платформе мы сустрэлі Івана Дамінікавіча, вясёлага і, як заўсёды, жартаўлівага. М.Хведаровіч.
2. Які мае характар жарту; вясёлы, гарэзлівы.
Часам жартаўлівыя словы - самыя сур'ёзныя і самыя красамоўныя. І.Шамякін.

Жартоўны. Вясёлы, забаўны; які мае характар жарту.
Потым спявак выканаў жартоўную народную песню. П.Кавалёў.

Паведаміць пра недакладнасьць