жнейка / жняя // жняярка

Жнейка.
1. Тое, што і жняя.
Спорна ўвіхаюцца жнейкі, кожная за сваім канцом. Але яшчэ і па снапу не нажалі. Р.Мурашка.
2. Тое, што і жняярка.
На двары, пад дашчатым навесам, у рад стаяць новенькія, толькі што прывезеныя жнейкі, касілкі, малацілкі. У.Краўчанка.

Жняя. Жанчына, што жне сярпом збожжа на полі.
Свайго поля было ў іх няшмат: для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Я.Брыль.

Жняярка. Машына, што жне збожжа.
Камбайн сюды не дойдзе па каменнях, жняярка можа паламаць крылле аб карчы, што засталіся яшчэ тырчаць на полі, аж пакуль не згніюць. І.Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць