жнівеньскі // жніўны

Жнівеньскі. Які бывае ў жніўні.
Ціхая, млявая, плыве месячная жнівеньская ноч над зямлёю, асветленай ззяннем Млечнага Шляху. С.Кухараў.

Жніўны. Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім.
Асабліва ў часе жніва захаплялі мяне мелодыі жніўных песень, якія, здавалася, коцяцца і коцяцца з шумам спелых жытніх каласоў у чыстыя блакітныя далі. Я.Пушча.

Паведаміць пра недакладнасьць