жулікаваты // жульніцкі

Жулікаваты. Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярства; хітры.
Свайго жулікаватага шафёра Толіка Сухі інакш і не называў, як Свісцёлік. А.Жук.

Жульніцкі. толькі з неадуш. наз. Характэрны для жуліка; заснаваны на жульніцтве.
Сінонім: махлярскі.
Жульніцкі прыём. Жульніцкая здзелка.

Паведаміць пра недакладнасьць