Жытнік. Абл. Хлеб з жытняй мукі.
Наўрад ці ёсць што на свеце смачнейшае за свежы жытнік! А.Савіцкі.
Жытніца.
1. Разм. Жытняя салома.
Волька па-мужчынску падхоплівала ... [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. А.Васілевіч.
2. перан. Хлебаробная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.
Паўднёвыя вобласці заўсёды былі жытніцай усёй краіны.
Жытняк. Стэпавая кармавая расліна.
Зялёны жытняк. Малады жытняк.