забаронены // забаронны

Забаронены. На які накладзена забарона; які забаранілі.
Сінонім: недазволены.
На працягу больш двух стагоддзяў беларуская мова была забароненай у якасці дзяржаўнай і літаратурнай. Ю.Пшыркоў.

Забаронны. Які з'яўляецца забаронай, забяспечвае забарону; якім забаронена карыстацца.
Забаронная зона. Забаронныя дарожныя знакі.

Паведаміць пра недакладнасьць