завусеніца // завушніца

Завусеніца. Востры выступ, шурпатасць, няроўнасць на паверхні чаго-н.
Разец нібы ступіўся і рабіў на дрэве завусеніцы. Так працаваць нельга. Так можна ўсё сапсаваць. І.Шамякін.

Завушніца. Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.
Андрушка пабліскваў вачыма то на пярсцёнак з бліскучым сінім каменьчыкам у Раісы на руцэ, то на завушніцу ў правым вуху. М.Лобан.

Паведаміць пра недакладнасьць