загадкавы // загадны

Загадкавы. Незразумелы, непазнаны, таямнічы.
Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на што не падобныя. А.Чарнышэвіч.

Загадны. Які выражае загад.
У полі стрэлы сціхлі, чуліся толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. І.Мележ.
У граматыцы: загадны   лад - катэгорыя дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.
Загадны лад выражае пабуджэнне да выканання дзеяння. Граматыка беларускай мовы.

Паведаміць пра недакладнасьць