загартаваны / загартованы // загартовачны

Загартаваны.
1. Такі, якому надалі большую цвёрдасць і моц награваннем да высокай тэмпературы, а затым хуткім ахаладжэннем.
Загартаваная сякера.
2. Стойкі, вынослівы, здольны пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы.
Загартаваны ў суровых умовах чалавек не збаіцца цяжкасцей.

Загартованы. Тое, што і загартаваны.
Загартованы ў кузні серп. Загартованы ў паходах юнак.

Загартовачны. Прызначаны для загартоўкі.
Загартовачны працэс. Загартовачны агрэгат.

Паведаміць пра недакладнасьць