загусцець // загусціць

Загусцець. Зрабіцца больш густым, гусцейшым.
Быў канец траўня, вясна губляла свае блакітныя, салатна-срабрыстыя, ружова-жаўтлявыя таны, паветра нагрэлася і загусцела, сонечнае святло страчвала далікатнасць, лагоду. В.Карамазаў.

Загусціць. што. Разм. Зрабіць густым або занадта густым.
Залішне прарэдзіш - не дабярэш увосень ураджаю, загусціш - зноў жа толку будзе мала. В.Палтаран.

Паведаміць пра недакладнасьць