задзёрты // задзёрысты / задзірлівы / задзірысты

Задзёрты. Падняты ўгору.
Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Я.Васілёнак.

Задзёрысты. Тое, што і задзірысты.
Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» П.Броўка.

Задзірлівы. Тое, што і задзірысты.
Дый характарам ён удаўся ў Ігнася - нахабны, задзірлівы і шкадлівы, як брыдкі кот. І.Канановіч.

Задзірысты. Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы.
Волька, нібы дзяўчына, кідае час ад часу на Федзю свой задзірысты погляд, смяецца да яго, жартуе. А.Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць