задораны // задорлівы / задорны

Задораны. Адораны мноствам падарункаў.
Задораныя маладажоны. Задораны імяніннік.

Задорлівы. Тое, што і задорны.
Усё радавала, бадзёрыла: і стомленасць, што ўчэпіста трымалася, і задорлівы смех моладзі. І.Сіўцоў.

Задорны. Поўны задору; палкі, бадзёры.
Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. М.Ваданосаў.

Паведаміць пра недакладнасьць