Заезджаны. Знясілены частай і працяглай яздой, работай без адпачынку.
Заезджаны конь.
|| перан. Даўно ўсім вядомы; збіты, зацяганы. Заезджаны анекдот. Заезджаны жарт.
Заезджы. Які заехаў куды-н. мімаходам, на кароткі час.
Сінонім: прыезджы.
Рэгіну запрасіў на танец нейкі заезджы хлопец, але Міцька на гэта і ўвагі не звярнуў. М.Лупсякоў.
Заезны. У выразе: заезны двор (дом) (уст.) - памяшканне для начлегу з дваром для коней і фурманак, а таксама карчмой.
Аднойчы прыехаў у заезны дом, што побач з нашай вёскаю, багаты купец. Л.Дайнека.