Зазнацца. Заганарыцца, заважнічаць.
Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не пачынаўся: пастой, мароз, пастой хваліцца - мо і цябе хто не збаіцца! Я.Колас.
Зазнаць. Зведаць на ўласным вопыце; перажыць, адчуць.
Нямала ўсякіх бед зазнаў стары за сваё доўгае жыццё.