займенны // заменны

Займенны. Які мае адносіны да часціны мовы займенніка.
Займенная форма прыметніка - гэта тое ж самае, што і поўны прыметнік.

Заменны. Які падлягае замене, можа быць лёгка заменены.
Лес - гэта ... нічым не заменная сыравіна для нашай айчыннай хіміі. Б.Сачанка.

Паведаміць пра недакладнасьць