закругленасць // закругленне

Закругленасць. Акругласць, круглявасць; закончанасць, завершанасць.
У Івана матэматычнае мысленне - любіць закругленасць. І.Навуменка.

Закругленне.
1. Наданне чаму-н. акруглай формы.
Суправаджэнне дзвюх ліній (прамой з дугой або дзвюх дуг) робіць пераход з адной лініі на другую плаўным, без выступаў; яно практыкуецца, напрыклад, пры пабудове закругленняў чыгуначных або трамвайных шляхоў. Геаметрыя.
2. Адхіленне ўбок па крывой; выгіб.
Чыгунка рабіла тут паварот направа, само закругленне ішло па высокім насыпе. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць